Навумчык: «Калі аўтакрат ператвараецца ў дыктатара і пачынае страляць у народ…»
Палітычны аглядальнік — пра тое, ці магчымыя кампрамісы з аўтакратам.
— Трэці дзень чытаю пра «парушэньне нормаў міжнароднага права», — піша Сяргей Навумчык. — І тры дзесяцігодзьдзі беларуская апазыцыя, у розных яе рэінкарнацыях, безвынікова спрабуе пазбавіца дыктатара, дзейніючы выключна ў межах «прававых нормаў» і «мірнага пратэсту» (якія, дадам, найстойліва навязвалі апазыцыі заходнія палітыкі ды «рэсурсныя цэнтры», пэрыядычна заганяючы яе на «выбары», хаця — якія выбары пра дыктатуры?).
Увогуле, я, на падставе і палітычнага, і жыцьцёвана досьведу — за эвалюцыйны, а не рэвалюцыйны шлях разьвіцьця. І дапускаю вымушаныя кампрамісы з аўтакратам, калі ён хоць у нейкай ступені рухае краіну да, умоўна кажучы, прагрэсу.
Але калі аўтакрат ператвараецца ў дыктатара і пачынае страляць у народ… У такіх умовах што народ мае права на паўстаньне, што зьнешнія сілы — на адэкватныя дзеяньні, каб паспрыяць вызваленьню гэтага народа.
Читайте еще
Избранное