Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў
Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, піша Наша Ніва.

Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.
Яшчэ ў 2001 годзе стаў індывідуальным прадпрымальнікам у кніжным гандлі. Ён выдаваў як мастацкую літаратуру, так і нон-фікшн. Яго крама і стэнды на кніжных выставах былі культавымі.
У 2024‑м ён, як і сотні тысяч іншых людзей, прайшоў праз затрыманне — у яго выпадку, на мяжы.
Яго раптоўная смерць — вялікі ўдар для беларускай культуры і мінскай грамадскай прасторы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное